3 траўня 2024, Пятніца, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Касьянаў перадаў кангрэсу ЗША «спіс Нямцова»

7
Міхаіл Касьянаў перадаў кангрэсу ЗША «спіс Нямцова»
Міхаіл Касьянаў
Фота: EPA

Расейская апазіцыя прапануе ўвесці санкцыі супраць крамлёўскіх прапагандыстаў.

Сустаршыня партыі РПР-ПАРНАС, экс-прэм'ер Расеі Міхаіл Касьянаў падчас візіту ў ЗША перадаў у кангрэс спіс журналістаў расейскіх тэлеканалаў, якіх, на ягоную думку, трэба дадаць да так званага спісу Магніцкага і супраць якіх трэба ўвесці амерыканскія санкцыі.

Апазіцыйны палітык не ўдакладніў прозвішчы тых, хто ўвайшоў у спіс, але падкрэсліў, што гэта журналісты, якія ўдзельнічалі ў цкаванні Барыса Нямцова, паведамляе BBC.

Напярэдадні візіту Касьянава ў ЗША з'явілася інфармацыя, што ў спіс, падрыхтаваны самім Касьянавым і сябрамі федэральнай палітрады партыі Уладзімірам Кара-Мурза, трапілі журналісты Уладзімір Салаўёў, Дзмітрый Кісялёў, Аркадзь Мамантаў, Андрэй Караулаў, Канстанцін Сёмін, гендырэктар тэлеканалаў Уладзімір Кулісцікаў і Алег Дабрадзееў, а таксама дэпутат Дзярждумы Аляксей Пушкоў, які таксама з'яўляецца тэлежурналістам.

«Мы сустракаліся з кіраўнікамі камітэтаў замежных спраў сената і палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША, лідарамі партыйных фракцый», - паведаміў Касьянаў, дадаўшы, што цяпер амерыканскія заканадаўцы павінны пастанавіць, ці падыходзяць гэтыя людзі для чорнага спісу.

«Мы мяркуем, што падыходзяць, паколькі гаворка, на наш погляд, ідзе аб парушэннях правоў чалавека... Парушальнікі правоў чалавека павінны быць у чорным спісе. Але ў маёй краіне яны не могуць быць прызваныя да адказнасці, таму што генеральная пракуратура нічога не робіць у гэтым напрамку», - падкрэсліў Касьянаў.

На думку Касьянава, прычынай стварэння спісу стала тое, што ў Расеі цяпер наогул няма свабоднай прэсы, а людзі, якія трапілі ў спіс - гэта не журналісты, а прапагандысты.

Акрамя гэтага, выступаючы ў вашынгтонскай Радзе міжнародных стасункаў, Касьянаў раскрытыкаваў расейскія ўлады за адсутнасць рэформ у сферы эканоміцы, і заявіў, што толькі становішча ў эканоміцы можа зрабіць уплыў на пастановы, якія прымае прэзідэнт Пуцін.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках