«Барселона» згуляе з «Баварыяй», «Ювентус» - з «Рэалам»
2- 24.04.2015, 14:27
- 15,316
У штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне прайшло лёсаванне 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.
Паводле яго вынікаў былі сфармаваныя наступныя пары 1/2 фіналу: «Барселона» (Гішпанія) - «Баварыя» (Нямеччына), «Ювентус» (Італія) - «Рэал» (Гішпанія), піша championat.com.
Паўфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў адбудуцца 5-6 і 12-13 траўня, фінальная сустрэча - 6 чэрвеня на «Алімпіястадыёне» ў Берліне.
У паўфінале Лігі Еўропы «Напалі» згуляе з «Дняпром», а «Севілья» з «Фіярэнцінай». Матчы адбудуцца 7 і 14 траўня. Фінальны паядынак пройдзе 27 траўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве.