На падтрымку прадпрыемстваў выдаткуюць 150 мільярдаў
10- 24.04.2015, 14:58
- 21,906
Урад Беларусі прыняў пастанову кампенсаваць у 2015 годзе прадпрыемствам, якія рэалізуюць інвестпраекты, адсоткі за карыстанне крэдытамі.
Агульная сума ліміту кампенсацыі - Br150 млрд. Гэтая інфармацыя ўтрымліваецца ў пастанове N319, піша "Інтэрфакс".
У пералік 15 прадпрыемстваў, якім будуць кампенсаваныя адсоткі, увайшлі ЗАТ "Амкадор-Унікаб", ААТ "Гомельшкло", ААТ "Менск Крышталь", ААТ "Беларускі металургічны завод - кіроўная кампанія холдынгу "Беларуская металургічная кампанія", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Менскі трактарны завод" і іншыя.
Агульная сума ліміту кампенсацыі адсоткаў складае Br150 млрд, кампенсавацца працэнты будуць за кошт бюджэту. Сродкі, якія выдзяляюцца юрыдычным асобам, выкарыстоўваюцца імі ў 2015-2016 гадах для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.