2 траўня 2024, Чацвер, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Ізаляцыя Расеі 9 траўня будзе відавочнай

2
Грыбаўскайтэ: Ізаляцыя Расеі 9 траўня будзе відавочнай
Даля Грыбаўскайтэ
ФОТА: LRP.LT

Падчас святкавання Дня перамогі ў Маскве 9 траўня ўсяму свету будзе прадэманстраваная палітычная ізаляцыя Расеі.

Пра гэта паведаміла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў інтэрв'ю "Радыё Свабода".

"Я думаю, агрэсія Расеі на гэты момант спыненая, бо канфлікт прадаўжаецца ўжо другі год. Уведзеная ў дзеянне палітычная ізаляцыя. Гэта добра відаць на прыкладзе параду 9 траўня. Хто прыедзе на парад?" - сказала Грыбаўскайтэ.

Паводле яе слоў, свет зразумела прасігналізаваў Расеі, што паводзіны Крамля непрымальныя.

"Пастаўкі цяжкага ўзбраення і адкрытая хлусня ўсяму свету - гэта непрымальна. Такія паводзіны падобныя на тэрарызм. І цывілізаваны свет гучна пра гэта заяўляе", - падкрэсліла яна.

Нагадаем, большасць еўрапейскіх лідараў адмовіліся ад удзелу ў парадзе.

Раней стала вядома аб адмове прэзідэнта Чарнагорыі Філіпа Вуянавіча, прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімафці, прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Ніінісцьё, прэзідэнта Славаччыны Андрэя Кіскі і прэзідэнта Балгарыі Расэна Плеўнеліева.

Таксама адмовіліся прыехаць у Маскву на 9 траўня прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран, старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск, прэзідэнты Польшчы і Славеніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках