2 траўня 2024, Чацвер, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША раіць сусветным лідарам не ехаць на парад у Маскву

2
Дзярждэп ЗША раіць сусветным лідарам не ехаць на парад у Маскву
ФОТА: РІА НОВОСТИ

ЗША раяць сусветным лідарам браць пад увагу сітуацыю ва Украіне і ролю Расеі ў канфлікце на ўсходзе краіны.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША растлумачыў пазіцыю што да адсутнасці кіраўніка дзяржавы Барака Абамы на парадзе Перамогі ў Маскве 9 траўня, а таксама параіў сусветным лідарам рушыць услед прыкладу гаспадара Белага дома, піша "Карэспандэнт".

"Як мы ўжо казалі, ёсць мноства варыянтаў таго, як свет будзе шанаваць Дзень Перамогі ў Еўропе, у тым ліку 8 траўня тут, у Вашынгтоне. Некаторыя еўрапейскія сталіцы таксама адзначаюць яго. На вайсковым парадзе, прынамсі, у Маскве на 9 траўня, нас будзе прадстаўляць пасол Тэфт (амбасадар ЗША ў Расеі Джон Тэфт)", - сказала афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Мары Харф.

"Разглядаючы пытанне аб нашым прадстаўніку (на мерапрыемствах да Дня Перамогі ў Маскве), мы ўзялі пад увагу тое, што Расея прадаўжае парушаць суверэнітэт Украіны. Ад гэтага адштурхваліся і некаторыя з нашых еўрапейскіх саюзнікаў самастойна. І мы найстойліва раім іншым краінам звяртаць на гэта ўвагу, калі яны будуць прымаць пастанову пра свой удзел", - дадаў Харф.

Гэты каментарый ад Дзярждэпу атрымалі ў адказ на пытанне ад аднаго з журналістаў пра тое, ці адпавядае заява прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна падчас "наўпроставай ліній з народам" аб тым, што Вашынгтон параіў лідарам іншых краін не ўдзельнічаць у парадзе Перамогі ў Маскве.

"Кожная краіна робіць свае ўласныя высновы. Мы гаворым ім, відавочна, пра тое, якую мы прынялі пастанову і раім ім прымаць пад увагу тыя ж абставіны", - удакладніла Харф.

Раней Масква накіравала шэрагу сусветных лідараў запрашэнні наведаць урачысты парад у гонар 70-й гадавіны Перамогі. Ад паездкі ў Маскву ўжо адмовіліся прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Амерыканскі лідар Барак Абама таксама не прыедзе ў Расею 9 траўня. Як паведаміла Канцылярыя брытанскага прэм'ера Дэвіда Кэмерана, ён таксама адмовіўся наведаць Маскву.

Прыязджаць у Маскву на вайсковы парад 9 траўня адмовілася і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, аднак яна мае намер прыляцець у расейскую сталіцу 10 траўня і разам з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуцінам ускласці кветкі да магілы невядомага салдата ля крамлёўскай сцяны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках