2 траўня 2024, Чацвер, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь абыграла Нарвегію ў матчы хакейнага «Еўрачэленджу»

4
Беларусь абыграла Нарвегію ў матчы хакейнага «Еўрачэленджу»

У матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку беларуская зборная абыграла нарвежцаў - 5:1 (2:0, 1:1, 2:0).

Сустрэча прайшла 24 красавіка ў Менску на «Чыжоўка-Арэне» ў рамках падрыхтоўкі да травеньскага чэмпіянату свету, паведамляе БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у гаспадароў - Сяргей Дрозд (9.56, асістэнты - Дзмітрый Корабаў, Артур Гаўрус), Андрэй Касціцын (19.07, Аляксей Калюжны), Сяргей Касціцын (22.47, у большасці, Аляксей Калюжны, Дзмітрый Корабаў), Сяргей Касціцын (40.36, Дзмітрый Корабаў), Сяргей Дрозд (59.59, у меншасці, Андрэй Стась, у пустыя брамы);

у гасцей - Даніэль Сэрвік (36.35, у большасці, Кен Андрэ Алімб).

Склад беларусаў: Лаланд; Корабаў - Усенка, С. Касціцын - Калюжны - А. Касціцын, Стасенка - Евенка, Сцяпанаў - Кавыршын - Кулакоў; Шынкевіч - Гарошка, Гаўрус - Стась - Дрозд; Лісавец - Караў, Кітараў - Волкаў - Яфіменка.

Штрафны час: 14 - 26.

25 красавіка спаборніку сустрэнуцца ў Cалігорску.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках