26 красавiка 2024, Пятніца, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паскардзіўся на мясцовыя ўлады - адправілі ў «псіхушку»

11
Паскардзіўся на мясцовыя ўлады - адправілі ў «псіхушку»
Валянцін Кавальчук

Настаўнік беларускай мовы Валянцін Кавальчук ужо больш за год безвынікова скардзіцца на бяздзейнасць мясцовых органаў улады.

Гісторыя пачалася з таго, як па санкцыі пракурора Івацэвіцкага раёна яго ў прымусовым парадку даставілі ў Берасцейскую абласную псіхіятрычную бальніцу «Магілёўцы» для праходжання псіхіятрычнага агляду. Там яго ўтрымлівалі цягам 6 дзён, пасля чаго адпусцілі, паставіўшы дыягназ «вар'яцкае засмучэнне». Аднак, ніякіх спецыяльных медыцынскіх абследаванняў не праводзілася, а падставай уважаць наяўнасць псіхічнага захворвання ў Валянціна Кавальчука паслужыў факт яго шматлікіх зваротаў у розныя інстанцыі дзяржаўных органаў, піша сайт ПЦ «Вясна».

Аднак, раней паводле скаргаў Валянціна Кавальчука на дзеянні супрацоўнікаў Івацэвіцкага РАУС праводзіліся праверкі і паступалі адказы, у якіх паказвалася, што адказныя асобы прыцягваліся да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнні пры разглядзе зваротаў заяўніка.

Але дзеянні ў прымусовым псіхіятрычным аглядзе ў дачыненні да сябе В. Кавальчук палічыў беспадстаўнымі і незаконнымі, як з боку праваахоўных органаў, так і з боку медыцынскіх работнікаў. Пра гэта ён указаў у сваёй скарзе на дзеянні супрацоўнікаў Івацэвіцкага РАУС і Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы ў Пракуратуру Берасцейскай вобласці.

Пракуратура Берасцейскай вобласці пастанавіла, што прадпісанне кансультацыйнай камісіі Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы і санкцыя пракурора Івацэвіцкага раёна аб правядзенні прымусовага псіхіятрычнай агляду абгрунтаваная і выдадзеная ў парадку, устаноўленым арт. 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб псіхіятрычнай дапамозе».

Такі адказ Валянціна Кавальчука не задаволіў, бо заяўнік ніколі не быў на псіханеўралагічным уліку, псіхіятрычныя захворванні ў яго не дыягнаставалі, а напісанне скаргаў не можа быць падставай для псіхіятрычнай агляду. Пры гэтым заяўнік звяртае ўвагу, што яго неадэкватныя паводзіны на думку дзяржоргана нібыта выявіліся ў адмове даваць тлумачэнні, неабгрунтаваных прэтэнзіях да супрацоўнікаў міліцыі, работнікаў сельсавета, суседзяў.

В.Кавальчук накіраваў скаргу ў вышэйстаячы орган - Генеральную пракуратуру. Але і адтуль не было адказу ў сутнасці. Пасля гэтага заяўнік паспрабаваў запісацца на прыём да генеральнага пракурора, але так як скарга была пададзена на дзеянне/бяздзейнасць дзяржаўнага органа - Пракуратуры Берасцейскай вобласці, то і падставы для прыёму паводле зместу скаргі генеральны пракурор не ўгледзеў.

«З улікам таго, што вашыя папярэднія звароты Генеральнай пракуратурай не разглядаліся ў сутнасці, падстаў для вашага прыёму Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь і ягонага намеснікамі не існуе», - пазначана ў адказе.

Цяпер Валянцін Кавальчук дамагаецца скасавання псіхіятрычнага дыягназу і разгляду яго скаргі ў сутнасці Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках