26 красавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перавозчык з Беларусі збег ад расейскіх кантралёраў

2
Перавозчык з Беларусі збег ад расейскіх кантралёраў

Перавозчык ялавічыны самавольна пакінуў пункт памежнага кантролю і вярнуўся ў Беларусь.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Упраўлення Рассельгаснагляду Цвярской і Пскоўскай абласцей.

У пункце перасячэння дзяржаўнай мяжы Расейскай Федэрацыі на расейска-беларускім участку, размешчаным у в. Далосцы, прыпынены рух аўтатранспартнага сродку, якім кіраваў грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які перамяшчаў з Рэспублікі Беларусь ялавічыну астуджаную ў чвэртках ў колькасці блізу 0,7 тоны ў Санкт-Пецярбург (звесткі аб колькасці і маршруту пазначаныя з інфармацыі, пададзенай асобай, якая кіравала транспартным сродкам, узважванне тавару не праводзілася).

Перавозка тавару вялася без ветэрынарных і таваратранспартных дакументаў, з парушэннямі ветэрынарна-санітарных правілаў транспарціроўкі (у транспартным сродку, не прызначаным для перавозкі мясной сыравіны, адсутнічала халадзільнае абсталяванне. Мяса (чвэрткі) размешчаныя ў транспартным сродку навалам, перакладзеныя кардонам, таўро адсутнічала.

Перасоўванне тавару па мытнай тэрыторыі Мытнага саюза забароненае. Перавозчык ад подпісу дакументаў адмовіўся, межы ППК Долосцы пакінуў без дазволу кантрольных органаў, накіраваўся ў Рэспубліку Беларусь.

Для прыняцця захадаў у затрыманні транспарту і тавару Упраўленнем накіраваная інфармацыя ва Упраўленне МУС Расеі Пскоўскай вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках