29 красавiка 2024, панядзелак, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любімы санаторый Лукашэнкі прайграў суд сочынскім будаўнікам

12
Любімы санаторый Лукашэнкі прайграў суд сочынскім будаўнікам

Кіраванне справамі Лукашэнкі павінна выплаціць расейскаму падрадчыку кампенсацыю амаль у 1,2 млн даляраў.

Пастаўленая кропка ў трохгадовай судовай цяжбе паміж ДУ «Санаторый «Беларусь»(Чырвоная Паляна), што з'яўляецца даччынай структурай Упраўлення справамі Лукашэнкі і сочынскай будаўнічай кампаніяй «Новы горад - Вытворчыя тэхналогіі», піша «Заўтра тваёй краіны».

Арбітражны суд Паўночна-Каўказскай акругі не задаволіў хадайніцтва дзяржаўнай установы «Санаторый Беларусь» аб пераглядзе справы "праз наноў выяўленыя абставіны" і пакінуў у сіле ўсе ранейшыя судовыя пастановы, якія спрабаваў аспрэчыць беларускі бок.

Супрацоўніцтва санаторыя «Беларусь» і кампаніі «Новы горад - Вытворчыя тэхналогіі» пачалося ў 2006 годзе, калі была падпісаная дамова падраду на выкананне праектных і пошукавых работ у рэканструкцыі, капрамонту і будаўніцтва аб'ектаў. Сумесная праца доўжылася 5 гадоў. Канфлікт узнік у 2011 годзе, калі беларускі бок, не расплаціўшыся да канца, скасаваў дамову. Запазычанасць заказчыка на той момант складала блізу 1,06 млн. расейскіх рублёў. Цягам 2011 года ў рамках дадатковага задання ад санаторыя расейцы распрацавалі новую праектна-каштарысную дакументацыю, але грошай за працу не атрымалі.

Летась у сакавіку Арбітражны суд Краснадарскага краю паводле позвы кампаніі пастанавіў спагнаць на яе карысць з самага папулярнага ў Аляксандра Лукашэнкі замежнага санаторыя суму ў 62,3 млн. расейскіх рублёў: 55,3 млн. - у якасці платы за працу і 7 млн. - склалі адсоткі за карыстанне гэтымі грашыма ў 2012-2014 гадах.

Кіраўнічка справамі паспрабавала аспрэчыць пастанову, звярнуўшыся ў канцы мінулага года ў Пятнаццаты арбітражны апеляцыйны суд у Растове-на-Доне. Але спроба апынулася беспаспяховай.

Сёлета у сакавіку беларускі бок намагаў на пераглядзе справы "праз наноў выяўленыя абставіны". Аднак Арбітражны суд Паўночна-Каўказскай акругі не задаволіў хадайніцтва. Кіраванню справамі Лукашэнкі давядзецца выплаціць кампенсацыю расейскім будаўнікам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках