26 красавiка 2024, Пятніца, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ургант у Менску патрабуе гарбату з імбірам і Wi-Fi

5
Ургант у Менску патрабуе гарбату з імбірам і Wi-Fi
Фота з сайта spletnik.ru

Усяго тыдзень застаўся да вялікага травеньскага канцэрту загадкавага Грышы Урганта ў сталіцы Беларусі.

2 траўня ён і Валерый Сюткін упершыню сустрэнуцца на адной сцэне ў менскім Прайм Холе. Час зазірнуць у спіс патрабаванняў і даведацца падрабязнасці знаходжання артыстаў у Менску ды іх бытавыя патрабаванні.

Як паведаміла БелТА PR-менеджэр ТАА "Берын Арт Мэнэджмэнт" Вольга Купцова, з напояў Грыша Ургант аддае перавагу каньяку ХО і каве з кавамашыны Nespresso. У грымёрным пакоі павінен быць стандартны набор садавіны і перакусак, а таксама негазаваная вада. Перад выхадам на сцэну артыст абавязкова п'е гарбату з мятай, мёдам ды імбірам. Згодна са спісам патрабаванняў, Грыша Ўргант мае права скасаваць выступ, калі на пляцоўцы не будзе Wi-Fi.

Перасоўвацца па Менску Грыша будзе на аўтамабілі прадстаўніцкага класа. Сярод ягоных улюбёных мадэляў Audi A8, BMW7, Mercedes S-класа. Самаход павінен быць не старэйшы за тры гады.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках