26 красавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускім адцінку нафтаправода "Дружба" адбылася аварыя

2
На беларускім адцінку нафтаправода "Дружба" адбылася аварыя
ФОТА: NAVINY.BY

Пастаўкі нафты ў Еўропу праз «Дружбу» скарочаныя ўдвая праз аварыю.

Дарадца кіраўніка «Транснафты» Ігар Дзямін заявіў аб тым, што праз разрыў трубы нафтаправода «Дружба» часова былі прыпыненыя пастаўкі нафты ў Еўропу, паведамляе gazeta.ru.

Паводле інфармацыі «Транснафты», ля НПС Бабовічы ў Беларусі 26 красавіка ўвечары адбыўся разрыў трубаправода.

Пасля аварыі прапампоўка нафты праз «Дружбу» спачатку была цалкам прыпыненая. Потым па адной з ліній прапампоўка прадоўжылася, другое адгалінаванне стала на рамонт. Аб'ём прапампоўкі паменшыўся ўдвая.

Беларусь можа аднавіць прапампоўку нафты праз «Дружбу» ў поўным аб'ёме ўжо сёння, паведамляе ТАСС.

«Калі прапампоўка праз «Дружбу» будзе адноўленая сёння, то «Транснафта» зможа выканаць графік экспарту нафты на красавік у поўным аб'ёме без пераходных аб'ёмаў на травень, - сказаў Ігар Дзямін. - Пакуль прапампоўка нафты ідзе на 50% ад графіка як на паўднёвай нітцы "Дружбы", так і на паўночнай».

Красавіцкі план паставак нафты з РФ у Еўропу праз нафтаправод праз аварыю не пацерпіць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках