29 красавiка 2024, панядзелак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска Вольга Мазуронак - у дзясятцы наймацнейшых на Лонданскім марафоне

1
Беларуска Вольга Мазуронак - у дзясятцы наймацнейшых на Лонданскім марафоне

Вольга Мазуронак увайшла ў дзясятку наймацнейшых на 35-м Лонданскім марафоне, які мае залаты статус у класіфікацыі Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый.

Беларуска паказала на дыстанцыі 9-ы час і ўстанавіла асабісты рэкорд, паведамляе БелТА.

Вынік Вольгі Мазуронак - 2 г 25 хв 36 сек. З еўрапейскіх бягунняў на Лонданскім марафоне беларуску абышла толькі грамадзянка Партугаліі Ана Дульчэ Фелікс, якая заняла 8-е месца з вынікам 2 г 25 хв 15 сек. Першай у жанчын прыбегла грамадзянка Эфіопіі Тыгіст Туфа, якая толькі на апошніх кіламетрах вырвалася наперад і ў выніку атрымала перамогу (2 гадзіны 23 хв 22 сек). Раней гэтая афрыканская бягуння перамагла ў Шанхайскім марафоне 2014 года. Другой у Лондане стала пераможца мясцовага марафону 2011 і 2012 гадоў кенійка Мэры Кейтані (2 гадзіны 23 хв 40 сек). Трэцяй фінішавала яшчэ адна эфіопская спартоўка Цірфі Цэгейе (2 гадзіны 23 хв 41 сек). Яна была пераможцай Берлінскага марафону-2014. Што тычыцца Вольгі Мазуронак, то летась яна стала пераможцай марафону ў Сан-Дыега (ЗША).

Сярод мужчын у цяперашнім Лонданскім марафоне першыя чатыры месцы атрымалі кенійцы. Самым хуткім стаў тытулаваны Эліуд Кіпчоге (чэмпіён свету на дыстанцыі 5000 м, пераможца марафону ў Чыкага-2014) з вынікам 2 ч 04 хв 42 сек, які стаў новым сусветным рэкордам на марафонскай дыстанцыі.

Мінулы ўік-энд агулам стаў багатым на міжнародныя марафонскія забегі. Так, у польскай Варшаве прайшоў марафон са срэбным статусам па класіфікацыі IAAF (Orlen Warsaw Marathon). У ім паўдзельнічала вялікая колькасць беларускіх спартоўцаў. Найлепшы час з іх паказала Марына Даманцэвіч, якая заняла 4-е месца з вынікам 2 ч 30 хв 07 сек. У жанчын у Варшаве перамогу атрымала прадстаўніца Эфіопіі Фатума Садо (2 гадзіны 26 хв 25 сек). Яна таксама ўстанавіла рэкорд трасы. Сярод мужчын найхутчэйшым за ўсіх быў Хэйлі Бергану Лэмі з Эфіопіі (2 гадзіны 07 хв 57 сек). Найлепшымі з беларусаў сталі Генадзь Жаваранак (2 гадзіны 35 хв 46 сек; 29-е месца) і Аляксей Чамаданаў (2 гадзіны 35 хв 56 сек; 30).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках