29 красавiка 2024, панядзелак, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісту з Фаніпаля пагражаюць судом

3
Журналісту з Фаніпаля пагражаюць судом

Заведзеная адміністрацыйная справа супраць аператара тэлеканала "Белсат" Сяргея Краўчука.

Міліцыя распачала адміністрацыйную справу супраць аператара тэлеканала "Белсат" Сяргея Краўчука, які здымаў грамадскія слуханні ў Фаніпалі, перадае Радыё Рацыя.

Слуханні тычыліся забудовы ў невялікім горадзе, але выклікалі вострую рэакцыю на сюжэт незалежных журналістаў.

- 11 красавіка здымалі сюжэт "Грамадскае абмеркаванне забудовы ў Фаніпалі". У пятніцу ўвечары прыйшлі да мяне міліцыянты са сведкамі і ўручылі позву. Склалі пратакол. Я адмовіўся даваць сведчанні. Сказалі, каб чакаў позву ў суд.

Адміністрацыйны пераслед журналістаў за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі стаў сапраўдным бічом улад. Толькі сёлета беларускіх журналістаў ужо 12 разоў прызнавалі вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КоАП, а агульная сума штрафаў паводле гэтага артыкулу ўжо перасягнула 60 мільёнаў рублёў.

У Берасці за працу без акрэдытацыі будуць судзіць незалежную журналістку з Бярозы Тамару Шчапёткіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках