29 красавiка 2024, панядзелак, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канцэрце «Океан Ельзи» ў Віцебску ў гледачоў забіралі ўкраінскія сцягі

14

Вядомай украінскі гурт «Океан Ельзи» выступіў у Віцебску ў межах тура па Беларусі.

У тых, хто спрабуе прайсці з жоўта-блакітнымі стужкамі ў залю, міліцыя перапісвала асабістыя звесткі. Гледачам таксама не давалі магчымасці падтрымаць групу сцягамі Украіны, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мяне на канцэрт «Океан Ельзи» не прапусцілі з украінскімі стужкамі і перапісалі інфармацыю са студэнцкага білета і адрас. Я паспрабавала паклікаць журналістку, за што мяне схапілі пад локаць, папрасілі выдаліць фатаграфію і не здымаць. Як кажуць ахоўнікі, «з атрыбутыкі можна толькі партрэты артыстаў», - распавяла адна з глядачак.

Іншы наведвальнік канцэрту паспрабаваў перад сцэнай разгарнуць украінскі сцяг, але ахоўнікі яго вырвалі. Публіка адрэагавала на гэта свістам.

Як паведамляе «Наша нiва», Святаславу Вакарчуку кінулі з натоўпу ўкраінскі сцяг падчас выканання песні, якую той прысвяціў украінцам. Таксама з натоўпу раз-пораз чуюцца выкрыкі «Слава Ураіне!»

«Океан Ельзи» выступае з канцэртамі па Беларусі - у Гомелі, Віцебску, Горадні і Берасці. Яны выступаюць з праграмай, якую не так даўно прадставілі ў Менску з нагоды свайго 20-годдзя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках