29 красавiка 2024, панядзелак, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Шумахера перамог на дэбютным этапе Формулы-4

1
Сын Шумахера перамог на дэбютным этапе Формулы-4

Для шаснаццацігадовага сына экс-пілота Формулы-1 Міхаэля Шумахера гэтая перамога стала першай у «формульных» гонках.

Пілот нідэрландскай каманды Van Amersfoort Мік Шумахер выйграў адну з трох гонак першага этапу нямецкай Формулы-4, які прайшоў з 24 да 26 красавіка ў Ошэрслебэне, паведамляе motor.ru.

Для шаснаццацігадовага сына экс-пілота Формулы-1 Міхаэля Шумахера гэтая перамога стала першай у «формульных» гонках.

У дэбютным заездзе, які прайшоў 25 красавіка, Шумахер-малодшы фінішаваў дзевятым. У другой гонцы, якая адбылася 26 красавіка, ён стаў дванаццатым. У той жа дзень, праз тры гадзіны, прайшла трэцяя гонка, і ў ёй Мік Шумахер заняў першае месца.

Пасля першага этапу нямецкай Формулы- 4 Шумахер з 27 баламі займае пятае месца ў заліку пілотаў. Наступны этап чэмпіянату пройдзе ў Аўстрыі з 5 да 7 чэрвеня.

Мік Шумахер пачаў гоначную кар'еру з картынгу ў 2010 годзе. Каб не прыцягваць увагу, гоншчык выступаў на спаборніцтвах як Мік Джуніара або пад дзявоцкім прозвішчам сваёй маці - Бетч. У «формульныя» гонкі ён перайшоў гэтай вясной, падпісаўшы кантракт з Van Amersfoort.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках