29 красавiка 2024, панядзелак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Расея ўжо прайграла вайну з Украінай

7
Браніслаў Камароўскі: Расея ўжо прайграла вайну з Украінай
Браніслаў Камароўскі

За сваю агрэсію Расейская Федэрацыя заплаціць вялікі кошт.

Аб гэтым сказаў Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў інтэрв'ю польскаму выданню Dziennik Gazeta Prawny, паведамляе УНИАН.

«На самой справе Расея ў магчымым супрацьстаянні з Захадам можа выйграць толькі вайну нерваў або вайну прапаганды. Ніякай іншай. Гэта добра ведаюць у Расеі ўсе тыя, хто цвяроза падлічвае», - сказаў ён.

Камароўскі таксама выказаў перакананне, што Расея ўжо прайграла таксама ў самой Украіне.

«Не атрымала стратэгічнай мэты, якой было блакаванне Украіны ў яе еўрапейскіх памкненнях. Вядома, яны замарудзілі працэс. Забралі зямлю. Але плацяць за гэта вялікі кошт», - сказаў ён, выказаўшы меркаванне, што расейцы пачынаюць гэта ўсведамляць.

«На маё перакананне, анэксаваўшы Крым, (Расея) страціла ўсю Украіну», - дадаў Камароўскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках