29 красавiка 2024, панядзелак, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя змяніла галоўнага перагаворшчыка з Еўразвязам

Грэцыя змяніла галоўнага перагаворшчыка з Еўразвязам

Грэцыя адхіліла міністра фінансаў краіны Яніса Варуфакіса ад пасады кіраўніка каманды, якая вядзе перамовы з ЕЗ.

Аб гэтым піша The Guardian. Ягонае месца зойме міністр міжнародных фінансавых стасункаў, прафесар эканомікі Еўклід Цакалотас.

Выданне адзначае, што Цакалотас, які вырас у Вялікабрытаніі, можа палегчыць перамовы. Значная частка еўрапейскай эліты не прымала Варуфакіса, заяўляючы, што з ім немагчыма было весці справу, паведамляе Lenta.ru.

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас, лідар партыі СІРЫЗА, якая перамагла на выбарах у студзені, апошнім часам падпаў пад моцны націск праз Варуфакіса. Пры гэтым ён па-ранейшаму заяўляе, што міністр фінансаў з'яўляецца найважнейшым актывам урада і ў размове з крэдыторамі «гаворыць на іх мове». Цыпрас адхіліў усякія чуткі пра тое, што Афіны збіраюцца ахвяраваць гэтай фігурай.

Перамовы паміж Грэцыяй і ЕЗ на тэму падаўжэння фінансавай дапамогі краіне сутыкнуліся з новымі цяжкасцямі пасля чарговага раунда ў Рызе. Брусэль па-ранейшаму не задавальняе негатоўнасць Грэцыі ісці на ахвяры ў частцы ўвядзення дадатковых захадаў эканоміі.

Грэцыі цяпер трэба атрымаць блізу 7,2 мільярда еўраў з еўрапейскіх фондаў, каб расплаціцца з абавязаннямі. Калі гэтая сума не будзе выдадзеная, то Афіны абвесцяць пра дэфолт ужо ў траўні, што ў сваю чаргу запусціць працэс іх выхаду з еўразоны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках