28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандны рэкорд: беларуса затрымалі на мяжы з цыгарэтамі на $40 тысяч

7

На польскай мяжы ў беларуса канфіскавалі 11 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт.

Супрацоўнікі польскай мытні на КПП «Баброўнікі» затрымалі беларуса, які ў мікрааўтобусе правозіў кантрабандныя цыгарэты амаль на 40 тысяч даляраў, паведамляе прэс-служба Падляшскага аддзела памежслужбы РП. «А 6 раніцы для праверкі пад'ехаў грамадзянін Беларусі, - гаворыцца ў паведамленні. - Падчас дэталёвага агляду Volkswagen мытнікі знайшлі больш за 11 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт».

Цыгарэты былі схаваныя ў падлозе, сценах, дзвярах машыны. Кіроўца, аўтамабіль і тавар былі затрыманыя, мужчыну ўтрымліваюць у месцы размяшчэння польскіх праваахоўнікаў. Яму пагражае канфіскацыя цыгарэт і аўто, піша onliner.by.

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках