10 траўня 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама зноў назваў агрэсію РФ ва Украіне ў ліку глабальных пагроз

Абама зноў назваў агрэсію РФ ва Украіне ў ліку глабальных пагроз
Фота: AP

Прэзідэнт ЗША паставіў супрацьстаянне расейскай агрэсіўнай палітыцы ў адзін шэраг з барацьбой з экстрэмістамі «Ісламскай дзяржавы» і вірусам Эбола.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама згадаў расейскую агрэсію ва Украіне ў ліку сусветных пагроз, якім даводзіцца супрацьстаяць у глабальным кантэксце. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндзо Абэ, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Вашынгтоне, піша «Крым.Реалии».

Са слоў Барака Абамы, ЗША і Японія - «два глабальныя партнёры, якія разам адстойваюць бяспеку і чалавечую годнасць ва ўсім свеце».

«Супрацьстаім агрэсіі Расеі супраць Украіны; даем дапамогу мірным жыхарам, якія знаходзяцца пад пагрозай экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», змагаемся з вірусам Эбола і садзейнічаем глабальнай ахове здароўя, а цяпер прапануем дапамогу людзям Непала, за якіх молімся», - сказаў ён.

Абама таксама адзначыў, што падчас беспарадкаў у Балтыморы злачынцы скарысталіся мірнымі пратэстамі, якія адлюстроўваюць законны неспакой жыхароў горада.

«Гэта не пратэст. І гэта не заява. Гэта жменька людзей, якая скарысталася сітуацыяй у сваіх мэтах. І да іх павінны ставіцца як да злачынцаў. Гвалт, што адбыўся пазаўчора, адцягвае ад таго факту, што мірныя пратэсты, якія доўжыўся некалькі дзён, былі накіраваныя на цалкам законныя заклапочанасці жыхароў Балтымора», - заявіў прэзідэнт ЗША.

Нагадаем, у канцы лютага - пачатку сакавіка 2014 года перакінутыя з Расеі і крымскіх баз Чарнаморскага флоту Расеі войскі без апазнавальных знакаў акупавалі Крымскі паўвостраў.

16 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Крыма і горада Севастопаля прайшоў так званы «рэферэндум» аб статусе паўвострава, паводле вынікаў якога Расея ўключыла Крым у свой склад. Ні Украіна, ні Еўрапейскі звяз, ні ЗША не прызналі гэтае галасаванне і ўважаюць, што Крым Расея анэксавала.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках