3 траўня 2024, Пятніца, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прагрэс» пачаў некантраляваны сход з арбіты

32
«Прагрэс» пачаў некантраляваны сход з арбіты

Расейскі грузавы транспартны карабель «Прагрэс М-27м» пачаў некантраляваны сход з арбіты.

Ён увойдзе ў шчыльныя слаі атмасферы і згарыць у іх. Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў ракетна-касмічнай галіне краіны.

«Так як запусціць рухавікі і выканаць манеўр карэктавання не атрымоўваецца, касмічны грузавік паступова губляе арбіту. Хуткасць зніжэння будзе вагацца ў залежнасці ад стану атмасферы і сонечнага ветру, але агулам карабель толькі за гэтыя суткі страціў дзясяткі метраў вышыні», - сказаў суразмоўца.

Спецыялісты ЦУПа не пакідаюць спробаў звязацца з грузавіком. 29 красавіка цэнтр спрабаваў адправіць каманду на ўключэнне рухавікоў карабля «Прагрэс М-27м», аднак яго намаганні не скончыліся поспехам. Гэта магло б скарэктаваць арбіту апарата, аднак, як адзначаюць экспэрты, ва ўмовах некантраляванага кручэння грузавіка і няпоўнай тэлеметрыі існуе рызыка пагаршэння сітуацыі.

Запушчаны з касмадрома Байканур 28 красавіка 2015 на ракеце «Саюз-2.1а» грузавік «Прагрэс М-27м» не змог у запланаваны час састыкавацца з Міжнароднай касмічнай станцыяй. У якасці прычын непаладак, якія замінаюць выкананню задач «Прагрэсу», называецца неадэкватная тэлеметрыя, некарэктны вывад апарата на арбіту ракетай «Саюз-2.1а» і яго некантраляванае кручэнне вакол сваёй восі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках