6 траўня 2024, панядзелак, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі вырасла на 20%

3
Дзяржаўная запазычанасць Беларусі вырасла на 20%

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 красавіка 2015 г склала Br236,1 трлн.

У параўнанні з пачаткам года яна вырасла на Br38,6 трлн, або на 19,6%, піша АФН.

Унутраная дзяржаўная запазычанасць паводле стану на 1 красавіка склала Br54,5 трлн, павялічыўшыся з пачатку года на Br6,1 трлн, або на 12,6% (з улікам курсавых розніц). За студзень-сакавік 2015 размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб на суму, эквівалентную $88 млн. З пачатку 2015 кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб (без уліку аперацый абмену) на суму $112,5 млн і Br445,3 млрд.

Пры гэтым замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі паводле стану на 1 красавіка 2015 года склала $12,3 млрд, зменшыўшыся з пачатку года на $262,3 млн, або на 2,1% (з улікам курсавых розніц).

Выплата замежнай дзяржаўнай запазычанасці з пачатку 2015 склала $310 млн. Расейскаму ўраду было выплачана $75 млн, МВФ - $75,9 млн, АКФ ЕўрАзЭС - $88,3 млн. Банкам КНР Беларусь вярнула $64,7 млн, МБРР - $5,4 млн, ЗША - $0,7 млн.

Пры гэтым, у 2015 годзе Беларусь прадоўжыла залазіць у новыя пазыкі. Так, у студзені-сакавіку 2015 года прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму $136 млн. У тым ліку $89,3 млн - ад урада і банкаў Расеі, $44,7 млн - ад банкаў КНР, $2 млн - ад МБРР.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках