2 траўня 2024, Чацвер, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забараніў увоз з Беларусі 50 тон гародніны і садавіны

1
Рассельгаснагляд забараніў увоз з Беларусі 50 тон гародніны і садавіны

На пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная горка» забаронены ўвоз у Расею звыш 50 тон македонскіх гародніны і садавіны.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва ўправе Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

Паводле інфармацыі ўправы, пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю інспектары Рассельгаснагляду забаранілі ўвоз больш за 17 тон македонскіх ківі і трускаўкі, якія перавозіліся з рээкспартным фітасанітарным сертыфікатам Беларусі ад 29 красавіка 2015 года. Прычына забароны - дакумент не быў завераны пячаткай.

Акрамя таго, накладзеная забарона на ўвоз 19 тон груш і 18 тон капусты вытворчасці Македоніі, якія таксама рухаліся з рээкспартным фітасанітарным сертыфікатам Беларусі ад 29 красавіка 2015г. Прычынай забароны на ўвоз гэтай прадукцыі паслужыла неадпаведнасць нумарных знакаў транспартных сродкаў, якія перавозілі груз, тым, што былі пазначаныя ў дакументах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках