2 траўня 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава перамагла ў «Гонцы чэмпіёнаў»

3
Домрачава перамагла ў «Гонцы чэмпіёнаў»

Другое месца дасталася яшчэ адной прадстаўніцы Беларусі - Надзеі Скардзіна.

У Цюмені на стадыёне «Геолаг» адбылася «Гонка чэмпіёнаў» з масавага старту, перамогу ў якой атрымала трохразовая алімпійская чэмпіёнка, уладальніца Вялікага крыштальнага глобуса сезону-2015 Дар'я Домрачава, паведамляе БелТА.

Беларуска на дыстанцыі дапусціла толькі адно пудла і фінішавала першай з вынікам 15 хвілін 59,2 секунд. На 5,5 секунды ад пераможцы адстала яшчэ адна прадстаўніца нацыянальнай каманды нашай краіны Надзея Скардзіна. Замкнула тройку прызёраў у «Гонцы чэмпіёнаў» італійская Карын Оберхофер. Галоўная спаборніца Домрачавай у гэтым розыгрышы Кубка свету фінка Кайса Мякярайнен стала чацвёртай.

«Мас-старт на «Гонцы чэмпіёнаў» перамагла ўпершыню. Вельмі падабаецца ў Цюмені. Праца вядоўцаў падганяе, удзельнікі адчуваюць гэтую падтрымку. Калі год таму «Гонка чэмпіёнаў» праводзілася ў Маскве ў закрытым памяшканні спарткомплексу «Алімпійскі», то тут у Цюмені складаней на стрэльбішчы, акрамя спаборніц даводзіцца змагацца і з ветрам», - заявіла пасля цырымоніі ўзнагароджання Дар'я Домрачава.

Скончыцца «Гонка чэмпіёнаў» у Цюмені змяшанай эстафетай, якая пройдзе 5 красавіка ўвечары. Домрачава пасля перамогі ў мас-старце атрымала права першай выбіраць сабе партнёра ў гэтай гонцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках