13 траўня 2024, панядзелак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўская Аравія і хаўруснікі нанеслі ўдары па Емену

Саудаўская Аравія і хаўруснікі нанеслі ўдары па Емену

Самалёты міжнароднай кааліцыі нанеслі новыя паветраныя ўдары па падтрымоўваных Іранам сілах руху «Аль-Хуці» ў сталіцы Емена Сане.

Са слоў мясцовых жыхароў, бомбы трапілі ў базу вайсковых падраздзяленняў, лаяльных да руху «Аль-Хуці». Таксама яны паведамляюць аб авіяўдары ў раёнах уздоўж мяжы Емена з Саудаўскай Аравіяй, піша Reuters.

Налёты адбыліся нягледзячы на апублікаваны напярэдадні расейскі заклік да Рады бяспекі ААН зрабіць паўзу ў кампаніі паветраных удараў, каб наладзіць дастаўку гуманітарнай дапамогі і эвакуацыю грамадзянскага насельніцтва, адзначае «Радыё Свабода».

Саудаўская Аравія і яе хаўруснікі настойваюць на вяртанні да ўлады ў Емене зрынутага баевікамі руху «Аль-Хуці» прэзідэнта Абд-Рабу Мансура Хадзі. Яны абяцаюць прадаўжаць бамбаванне, пакуль ягоная ўлада не будзе адноўленая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках