27 красавiка 2024, Субота, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяць фота, за якія ў Беларусі вас могуць затрымаць

28

Журналісты праверылі, ці адрэагуюць праваахоўныя органы на фота ля «забароненых» аб'ектаў.

У Горадні за несанкцыянаваныя апладысменты аштрафавалі бязрукага чалавека. У Слоніме міліцыя затрымала трох хлопцаў, якія каталіся на санках. У Менску двум журналісткам далі штраф за тое, што яны несанкцыянавана фатаграфавалі адзін аднаго.

Гэта не першакрасавіцкія жарты, а зводка недарэчных, але рэальных выпадкаў у Беларусі. Спіс можа папоўніцца - нядаўна выйшаў унутраны загад МУС, згодна з якім грамадзянам і турыстам не рэкамендуюць фатаграфаваць некаторыя аб'екты ў горадзе.

«Пералiк стратэгічных аб'ектаў вядомы, - заявіў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч. - Але акрамя ўсяго іншага, я б не рэкамендаваў фатаграфаваць нікому падраздзяленні, будынкі, збудаванні, тэхнічныя сродкі, сродкі ўзбраення і асабісты склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, вайскоўцаў Рэспублікі Беларусь і іншых праваахоўных устаноў (у тым ліку гэта тычыцца і будынкаў), а таксама суды».

Карэспандэнт «Белорусских новостей» Адар'я Гуштын праверыла, ці адрэагуюць праваахоўныя органы на фота ля «забароненых» аб'ектаў.

Пачынаем нашу фотоэкскурсію ля будынка РАУС Маскоўскага раёна. Побач праходзяць здзіўленыя супрацоўнікі, праязджае службовы транспарт, але ніхто і не думае спыняць чалавека з тэлефонам і манаподам у руцэ.

Далей ідзём да вакзала. Тут любяць фатаграфавацца турысты, хоць будынак належыць да стратэгічных аб'ектаў і ў тэорыі здымку могуць забараніць. Аднак ні ахова ўнутры, ні супрацоўнікі міліцыі звонку не звяртаюць увагі на фатаграфаванне.

Набліжаемся да будынка парламента. Яшчэ на падыходзе да плошчы Незалежнасці заўважаем ахову ў будзе, але за некалькі хвілін здымкі да нас ніхто так і не падышоў. Напэўна, успрынялі за прыхільнікаў Леніна.

Міністр Шуневіч сярод забароненых аб'ектаў называў суды. Журналісты сапраўды перыядычна сутыкаюцца з праблемамі здымкі будынкаў правасуддзя, але ў гэты раз ніхто з аховы Вярхоўнага суда да нас не выйшаў.

Будынак КДБ часта трапляе ў аб'ектывы турыстаў.

Адпраўляемся да штаба Міністэрства абароны на вуліцы Камуністычнай. Да будынка раз-пораз падыходзяць вайскоўцы. Чалавек з фотаапаратам іх здзіўляе, але заўваг або прэтэнзій няма.

Пераходзім дарогу і накіроўваемся да дому шлюбаў, што менш за ўсё нагадвае стратэгічны аб'ект, але нядаўна ў Іўе турыстаў затрымалі за тое, што яны сфатаграфавалі будынак дома шлюбаў і кінатэатра.

Гэтак жа недарэчным выглядае тое, што ля будынка Акадэміі навук быў затрыманы фотакарэспандэнт «Комсомольской правды в Беларуси». Цяпер гэта месца проста абавязана стаць нумарам адзін для аматараў сэлфі.

Накіроўваемся ў новую рэзідэнцыю Лукашэнкі. Каля будынка некалькі аўтамабіляў міліцыі, па перыметры ходзіць ахова. Але фатаграфавацца на фоне Палаца незалежнасці ніхто не забараняе.

У Беларусі пакуль не забаронена фатаграфавацца на фоне жылых дамоў. Але хто ведае, якая наступная ідэя прыйдзе ў галаву міністру ўнутраных спраў. За маёй спіной ідзе будоўля новага дома Ігара Шуневіча ў катэджным пасёлку Дразды.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках