2 траўня 2024, Чацвер, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Новай дэвальвацыі рубля не пазбегнуць

5
Барыс Жаліба: Новай дэвальвацыі рубля не пазбегнуць

Беларуская эканоміка знаходзіцца ў прыгнечаным стане.

На валютным рынку цяпер назіраецца адносная стабілізацыя. Ці часовая гэта з'ява?

Пра гэта "Народнай Волі" распавёў эканаміст Барыс Жаліба.

8 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы амерыканскі даляр вырас на 20 рублёў да Br14 510. Перад гэтым даляр зніжаўся чатыры дні запар.

- Ваганні даляра - лакальныя. Хоць генеральны трэнд такі, што курс амерыканскай валюты стабілізаваўся ў дыяпазоне 14 500-15 000 рублёў, - адзначае эканаміст.

- За кошт чаго гэта дасягнута?

- Перш за ўсё ў нас выраўняўся гандлёвы баланс. Не за кошт таго, што экспарт павялічыўся, а таму што імпарт знізіўся значна больш, чым экспарт. У выніку попыт і прапанова на біржы больш-менш ураўнаважваюцца. У пэўнай ступені грашовая эмісія Нацбанку таксама паўплывала на ўмацаванне беларускага рубля. Паводле статыстыкі, грашовая рублёвая маса скараціліся, а значыць, Нацыянальны банк праводзіць узважаную эмісійную палітыку. Акрамя таго, адсоткі на крэдыты застаюцца вельмі высокімі, што абмяжоўвае крэдытаванне эканомікі. Да таго ж, у людзей не растуць заробкі, а значыць, знізіўся попыт на валюту ў абменніках. Усё агулам гэта станоўча і ўплывае на сітуацыю на біржы. Пакуль што стабілізацыі валютнага курсу дапамагае крызіс. Як гаворыцца, не было б шчасця ды няшчасце дапамагло.

- Ці можа курс даляра ў найбліжэйшай будучыні аднавіць рост?

- Можа, безумоўна, бо эканоміка знаходзіцца ў прыгнечаным стане. Не выключаю нават умераную дэвальвацыю. У мінусе ВУП, у мінусе прамысловасць... А калі эканоміка ў мінусе, то рана ці позна, але прыйдзецца вяртацца да дэвальвацыі беларускага рубля.

Нагадаем, дэвальвацыя цягам апошніх месяцаў у Беларусі склала блізу 40%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках