12 траўня 2024, Нядзеля, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 краін NATO правядуць вучэнні ля берагоў Нарвегіі

10 краін NATO правядуць вучэнні ля берагоў Нарвегіі
Фрэгат ВМС Нарвегіі
ФОТА: САЙТ УЗБРОЕНЫХ СІЛ Нарвегія

Блізу пяці тысяч вайскоўцаў з 10 краін NATO возьмуць удзел у вучэннях Dynamic Mongoose («Шустры мангуст») у Нарвегіі.

Пра гэта паведамляе Xinhua, піша Lenta.ru.

Адпрацоўка навыкаў выяўлення падводных лодак умоўнага праціўніка з удзелам вайскова-паветраных, вайскова-марскіх і падводных падраздзяленняў будзе праводзіцца 4-13 траўня ў Паўночным моры і праліве Скагерак, які падзяляе Нарвегію, Швэцыю і Данію.

«Для Нарвегіі важна, каб NATO магла эфектыўна выконваць аперацыі ў барацьбе з падводнымі лодкамі ў нашым рэгіёне», - адзначыў камандуючы Оле Мартэн Сандквіст (Ole Morten Sandquist), начальнік баявога кіраўніцтва нарвежскімі ВМС.

Паводле інфармацыі РІА «Новости», прыбыццё першых вайсковых караблёў краін - удзельніц вучэнняў пачалося 30 красавіка. У порце нарвежскага Бергена ў выхадныя павінна апынуцца блізу дзясятка караблёў, якія выйдуць у мора для правядзення вучэнняў 4 траўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках