5 траўня 2024, Нядзеля, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 траўня і 12 чэрвеня ў Менску абмяжуюць продаж алкаголю

1
30 траўня і 12 чэрвеня ў Менску абмяжуюць продаж алкаголю

У беларускай сталіцы ў дні апошніх званкоў і выпускных вечароў будзе абмежаваны продаж алкаголю і піва.

Абмежаванні будуць дзейнічаць 30 траўня і 12 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.

У гэты час крамам забаронена прадаваць гарэлку, лікёра-гарэлачныя вырабы, віно, каньяк, брэндзі, кальвадос, шампанскае і іншыя напоі ад 7% этылавага спірту. «Выключэнне зробяць для аб'ектаў грамадскага харчавання», - гаворыцца ў пастанове Менгарвыканкама №1059.

Кантраляваць выкананне гэтай пастановы будуць адміністрацыі раёнаў Менска, намеснікі старшыні Менгарвыканкама ў кірунках дзейнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках