18 траўня 2024, Субота, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Енс Столтэнбэрг: NATO пашле Расеі «выразны сігнал» аб недапушчальнасці падтрымкі сепаратыстаў

1
Енс Столтэнбэрг: NATO пашле Расеі «выразны сігнал» аб недапушчальнасці падтрымкі сепаратыстаў

Сустрэча дзяржсакратара ЗША з Пуціным і кіраўніком МЗС РФ не змяніла пазіцыі і намераў альянсу.

Паводле вынікаў сустрэчы міністраў замежных спраў краін-сябраў NATO ў Турцыі будзе прынятая пастанова альянсу, якая будзе ўтрымліваць некалькі сігналаў для Расеі. Пра гэта заявіў перад пленарным пасяджэннем саміту генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

«Я чакаю, што кіраўнікі МЗС дадуць вельмі выразны сігнал адносна выканання, поўнага выканання менскага пагаднення. Павінна выконвацца перамір'е, адвод узбраення, допуск назіральнікаў АБСЕ, - заявіў Столтэнбэрг у сераду. - Будзе заява Камісіі Украіна-NATO і вельмі выразны сігнал альянсу ў адрас Расеі аб тым, што РФ павінна спыніць падтрымку сепаратыстаў і выкарыстоўваць увесь свой уплыў на іх для выканання імі пагаднення».

Столтэнбэрг таксама цалкам пагадзіўся з заявай дзяржсакратара ЗША Джона Кэры аб падтрымцы і захаванні сябрамі альянсу санкцый у дачыненні да РФ да таго часу, пакуль не будуць выкананыя ўсе патрабаванні сакавіцкіх менскіх дамоўленасцей.

«Галоўны сігнал па Украіне - што менскія пагадненні павінны быць цалкам выкананыя», - адзначыў ён.

Пры гэтым, паводле слоў генеральнага сакратара, сустрэча Джона Кэры з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым ў аўторак не змяніла пазіцыі і намераў альянсу. Столтэнбэрг падкрэсліў, што пытанне расейскай агрэсіі, як і планавалася, будзе ключавым на сустрэчы.

«Гэтыя перамовы (Кэры-Пуцін-Лаўроў) не змянілі парадак дня саміту, аднак дадалі дадатковы пункт у нашым графіку - раніцай мы правялі сумесны сняданак з Кэры. Я лічу, што гэтая падзея была вельмі прадуктыўная», - адзначыў Столтэнбэрг.

Генеральны сакратар асобна падкрэсліў, што санкцыі, уведзеныя краінамі NATO супраць РФ, не будуць змякчэлыя, альянс як арганізацыя не будзе адмаўляцца ад санкцый, пакуль не будзе цалкам выкананыя менскія дамоўленасці.

Нагадаем, акрамя таго, у сераду Енс Столтэнбэрг у чарговы раз заклікаў Расею вывесці свае войскі з Украіны.

Адкрываючы пасяджэнне ў Антальі, дзяржсакратар Джон Кэры заявіў, што мэтай ЗША не з'яўляецца захаванне антырасейскіх санкцый, аднак яны важныя для гарантавання міру ва Украіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках