14 траўня 2024, aўторак, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка – Мэркель: Расея не выконвае менскія пагадненні

1
Парашэнка – Мэркель: Расея не выконвае менскія пагадненні
ФОТА: EAST NEWS

Прэзідэнт Украіны падчас сустрэчы з канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель заявіў аб працягу эскалацыі на Данбасе.

Расея не выконвае менскія пагадненні, бо на Данбасе не дасягнутае спыненне агню, няма адводу цяжкай тэхнікі і артылерыі, а таксама блакуецца вызваленне закладнікаў. Пра гэта, знаходзячыся з афіцыйным візітам у ФРГ, заявіў сёння прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас супольных заяў з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, піша Укрінформ.

"На жаль, мы сёння павінны канстатаваць, што мы не маем спынення агню. Украіна кожны дзень губляе сваіх найлепшых сыноў. Украіна таксама не можа дачакацца вызвалення з палону закладнікаў", - сказаў Парашэнка.

Так, прэзідэнт Украіны распавёў, што ў нечалавечых варунках у палоне баевікоў дагэтуль знаходзяцца блізу 400 украінскіх байцоў, яшчэ 30 ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

"Мы падкрэсліваем, што менскія пагадненні павінны быць выкананыя безумоўна, і нашыя грамадзяне павінны быць найбліжэйшым часам вызваленыя, уключна з вызваленнем Надзеі Саўчанкі", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў, што Расея, згодна з менскімі пагадненнямі, павінна адвесці цяжкую тэхніку і артылерыю, а таксама дэмілітарызаваць Шырокіна.

"Мы са спадарыняй канцлеркай пераконвалі гэта зрабіць падчас тэлефоннай размовы ў нармандскім фармаце і атрымалі дакладнае абавязанне і гарантыі таго, што і Шырокіна, і Данецкі аэрапорт, і 10 пунктаў да лініі судакранання, - там будуць размешчаныя дзейныя пасты АБСЕ. На жаль, мы пакуль не бачым прагрэсу і ў гэтым кірунку", - рэзюмаваў Парашэнка.

Нагадаем, сёння ў штабе АТА заявілі, што ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі за мінулыя дні супраціўнік актывізаваўся, падцягнуўшы да лініі размежавання цяжкае ўзбраенне - 122-мм і 152-мм гарматы, танкі ды іншую бронетэхніку.

"Павелічэнне колькасці ўзброеных правакацый на раней спакойных адцінках, іншыя правакацыйныя заявы і дзеянні баевікоў не пакідаюць сумненняў у імкненні ворага сарваць замірэнне і абвінаваціць у гэтым украінскую старану", - заявіў спікер Адміністрацыі прэзідэнта аб пытаннях АТА Андрэй Лысенка.

Са слоў спікера АТА, за мінулыя дні ў выніку баявых дзеянняў загінулых з боку ўкраінскіх вайскоўцаў няма, дзесяць байцоў атрымалі раны. Пераважна - праз мінамётны абстрэл ля пгт Луганскае пад Светладарскам.

12 лютага паводле вынікаў перамоў у нармандскім фармаце аб ўрэгуляванні крызісу ва Украіне было падпісана пагадненне, якое, прадугледжвала спыненне ўсіх баявых дзеянняў на Данбасе з 00:00 15 лютага 2015 года, а таксама паступовы адвод цяжкага ўзбраення і артылерыі ад лініі судакранання бакоў.

Паводле звестак штаба АТА, акупанты штодня парушаюць замірэнне дзесяткі разоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках