2 траўня 2024, Чацвер, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам Высокага распавялі аб малым памежным руху

3

Дзясяткі плакатаў і сотні ўлётак аб малым памежным руху з'явіліся ў самым заходнім горадзе Беларусі - Высокім.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

Актывісты арганізацыі «Вольны горад» распаўсюдзілі ўлёткі па паштовых скрынях і раздалі непасрэдна ў рукі мінакам, а таксама размясцілі плакаты на прыпынках, дошках аб'яваў, у іншых людных месцах.

Ва ўлётках распавядалася, што такое малы памежны рух і чым ён выгадны для жыхароў памежжа. Як прыклад, прапаноўвалася параўнаць кошты асноўных прадуктаў у Польшчы і Беларусі. Нягледзячы на выгаднае геаграфічнае становішча і слаўную гісторыю, Высокае цяпер знаходзіцца ў стане культурнага і эканамічнага тупіка. Няма сучасных крам, працы, руйнуюцца некалі велічныя помнікі архітэктуры 18 стагоддзя. У 10 кіламетрах ад Высокага знаходзіцца пункт пропуску Пясчатка, але ў горадзе няма візавага цэнтра.

«Увядзенне МПР магло б развязаць гэтыя праблемы, спрыяла б росту турызму ў гэтым рэгіёне і паслужыла б яго эканамічнаму і культурнаму адраджэнню», - мяркуюць актывісты.

Нагадваем, што нядаўна актывісты ініцыятывы «Вольны горад» правялі аналагічную акцыю ў вёсках Берасцейскага раёна і памежным пасёлку Дамачава.

Кансультацыі паміж Менскам і суседнімі краінамі аб увядзенні малога памежнага руху вядуцца ўжо даўно, аднак канчатковая пастанова пастаянна адкладаецца праз блакаванне з боку беларускіх удзельнікаў перамоўнага працэсу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках