16 траўня 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле справы аб забойстве Нямцова прызначылі новага следчага

4
Паводле справы аб забойстве Нямцова прызначылі новага следчага
Барыс Нямцоў

Следчую групу замест Ігара Краснова ўзначаліць следчы Мікалай Туцевіч.

Як патлумачыў pасейскай службе BBC Іван Герасімаў, адвакат абвінавачанага Заура Дадаева, замена кіраўніка следчай групы звязаная са штатнай рэарганізацыяй у Следчым камітэце Расеі. Са слоў юрыста, гэта выключна «працоўны момант».

Следчы Ігар Красноў вёў справу аб забойстве адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай, а таксама расследаваў замах на Анатоля Чубайса.

Адвакат сям'і забітага палітыка Барыса Нямцова негатыўна паставіўся да навіны аб змене кіраўніка следчай групы, якая займаецца расследаваннем забойства.

«Афіцыйна нам пра гэта не паведамілі, але калі следчы Ігар Красноў больш не ўзначальвае следчую групу, то гэта дрэнна», - сказаў адвакат Вадзім Прохараў агенцтву РІА "Новости".

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага гэтага года на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве. Паводле справы аб забойстве палітыка былі арыштаваныя пяцёра ўраджэнцаў Чачэніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках