4 траўня 2024, Субота, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры ўзлёце ракеты «Пратон» адбылася аварыя

23
Пры ўзлёце ракеты «Пратон» адбылася аварыя

Падчас палёту ракеты-носьбіта «Пратон-М», які выводзіў на арбіту мексіканскі спадарожнік Mexsat-1, адбылася няштатная сітуацыя.

Пра гэта паведамляе Раскосмас. Прычыны збою высвятляюцца, паведамляе BBC.

Ракета стартавала з касмадрома Байканур у 08:47 паводле менскага часу (05:47 паводле Грынвічу). Як адзначаецца, першая і другая прыступкі ракеты адпрацавалі штатна, але на 500-й секундзе палёту падчас працы трэцяй прыступкі адбылося аварыйнае адключэнне рухавікоў.

Са звестак агенцтва «Интерфакс», які спасылаецца на крыніцу ў касмічнай галіны, спадарожнік не аддзяліўся ад трэцяй прыступкі і, хутчэй за ўсё, будзе прызнаны згубленым.

Няўдачай скончылася папярэдняя спроба запуску ракеты 13 красавіка 2015 года. Няспраўнасць стала прычынай пераносу планавага запуску расейскага спадарожніка з касмадрома Байканур на 5 месяцаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках