6 траўня 2024, панядзелак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Еўрапарламента: Пытанне аб скасаванні санкцый супраць РФ не стаіць

Дэпутат Еўрапарламента: Пытанне аб скасаванні санкцый супраць РФ не стаіць

Санкцыі супраць Расеі павінны быць узмоцненыя.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіў дэпутат Еўрапарламента ад Бэльгіі, чалец групы "Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты", чалец Новай фламандскай уніі Марк Дэмэсмаэкер, паведамляе РБК-Украіна.

"На маю думку, ды і на думку шмат каго іншага, у еўрапейскім парламенце няма пытання аб зняцці санкцый. Гэта несвоечасова", - заявіў Дэмэсмаэкер.

"Маё асабістае меркаванне, што мы павінны наадварот іх узмацніць. Зрабіць больш жорсткімі, бо гэта (баявыя дзеянні, - рэд.) працягваецца. Калі яны (Расея, - рэд.) нічому не навучыліся, то трэба знайсці спосаб узмацніць санкцыі", - адзначыў ён.

У сваю чаргу дэпутат Еўрапарламента ад Літвы, сустаршыня нефармальнай групы "Сябры еўрапейскай Украіны", намеснік старшыні палітычнай групы "Альянс лібералаў і дэмакратаў Еўропы" Пэтрас Аўштрэвічус адзначыў, што дзейныя санкцыі напраўду вельмі ўплываюць на эканоміку Расеі.

"Я не магу пагадзіцца з тым, што эканамічныя санкцыі не ўплываюць. Вельмі ўплываюць. Паглядзіце на тое, што адбываецца з расейскай гаспадаркай. Мы не супраць расейцаў, а супраць расейскай палітыкі і той лініі палітыкі, якая з'яўляецца небяспечнай для суседзяў", - сказаў Аўштрэвічус.

Нагадаем, дзяржсакратар Джон Кэры падчас адкрыцця сустрэчы міністраў замежных спраў NATO, якая праходзіць у турэцкім горадзе Анталья, заявіў, што санкцыі супраць РФ трэба захаваць дзеля міру ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках