29 красавiка 2024, панядзелак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макарэвіч пра прапагандыстаў: «Чатыры тараканы і цвыркун»

5

На фэсту ў Кіеве расейскі музыка прэзентаваў новыя кампазіцыі пра палітычную сітуацыю ў сваёй краіне.

Андрэй Макарэвіч праспяваў новую антывайсковую песню пад назвай «Салдат». У ёй расейскі музыка спявае пра жаўнера, які прысягаў цару і народу, пайшоў ваяваць за «вашу свабоду», патрапіў пад бомбы і кулі і загінуў, не ведаючы, што яго падманулі.

На тым жа фэсту Макарэвіч праспяваў песню «Чатыры тараканы і цвыркун», якую прысвяціў расейскім прапагандыстам. Галоўнымі героямі кампазіцыі сталі прапагандысты, якія «скачуць» з канала на канал рэгулярна прамываючы мазгі расейцам. «Разгладят вам извилины по самый мозжечок четыре неразлучных таракана и сверчок», - спявае Макарэвіч.

Новыя песні прагучалі на паэтычным фэсту «Київські лаўры», які прайшоў 16 траўня ў Кіеве ў фестываль-рэстарацыі «Канапа».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках