27 красавiка 2024, Субота, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч аб георгіеўскай стужцы: начапілі ўсе, хто не лянуецца - толькі ў прыбіральні не вісіць

27
Андрэй Макарэвіч аб георгіеўскай стужцы: начапілі ўсе, хто не лянуецца - толькі ў прыбіральні не вісіць

Музыка жорстка выказаўся пра тых, хто носіць георгіеўскую стужку.

Праз тры дні ў Расеі будуць з размахам святкаваць 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Напярэдадні галоўнага патрыятычнага свята вядомы музыка Андрэй Макарэвіч выказаў сваё меркаванне аб георгіеўскай стужцы. Ён мяркуе, што яе могуць насіць толькі тыя, хто гэтага сапраўды заслужыў, паведамляе тэлеканал «Дождж».

«Тыя, хто яшчэ пры памяці, абавязаныя памятаць, што памаранчова-чорная паласатая стужка - складнік самай ганаровай вайсковай узнагароды - за мужнасць у баях за Айчыну, - кажа ён. - Таму насіць яе мае права той, хто гэтую ўзнагароду заслужыў, а ўсім іншым нават дакранацца да яе - велізарная адказнасць. І тое што сёння яе начапілі ўсе, хто не лянуецца і наматалі куды толькі можна - толькі ў прыбіральні на лямпачцы не вісіць - ёсць бессаромны і пахабны здзек з гонару тых, хто быў узнагароджаны. І памяццю тых, хто сышоў. Са святам вас».

У царскай Расеі «аксамітная з трох чорных і двух жоўтых палос» стужка была для вышэйшага вайсковага ордэна святога Георгія і Георгіеўскага крыжа - знака адрознення для ніжэйшых чыноў. З 1913 стужка ў ордэне была чорна-аранжавая. Бальшавікі скасавалі і ордэн, і крыж, але ў 43-м быў заснаваны салдацкі ордэн Славы - зорка з чорна-аранжавай стужкай. Такая ж стужка была ў медаля «За перамогу над Нямеччынай» з профілем Сталіна, выпушчаная пасля Перамогі. Падчас вайны стужка стала і сімвалам гвардыі. У сярэдзіне нулявых гадоў XXI стагоддзя яе вярнулі ў моду - напярэдадні Дня Перамогі стужкі раздаюць на вуліцах гарадоў РФ, упрыгожваюць імі усё, што ад торбаў і аўтамабіляў да хатніх жывёлін. У канцы красавіка стужкі нават паспрабавалі даставіць на МКС, але карабель «Прагрэс» пачаў падаць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках