5 траўня 2024, Нядзеля, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве жыхары выселенага дома пачалі галадоўку

10
У Магілёве жыхары выселенага дома пачалі галадоўку
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Такім чынам яны выказваюць пратэст супраць чыноўнікаў і суддзяў, якія ігнаруюць іх незаконнае высяленне з кватэр у інтэрнат.

У Магілёве пяць жыхароў дома 59 па вуліцы Ленінскай пачалі бестэрміновую галадоўку. Да крайняй меры іх давяла бяздзейнасць і абыякавасць чыноўнікаў да іх праблемы. Перапіска з дзяржструктурамі доўжылася больш за год, аднак так і не дала ніякага выніку, паведамляе «Еўрарадыё».

Пра пачатак галадоўкі магілёўцы пісьмова паведамілі ў Магілёўскі гарвыканкам, аблвыканкам, пракуратуру Магілёўскай вобласці, Генеральную пракуратуру і адміністрацыю Лукашэнкі.

У пачатку 2014 года з дома 59, дзе пражылі чатыры пакалення грамадзян, усіх жыхароў экстрана перасялілі ў інтэрнат будаўнічага трэсту №12. Дом, у якім яны жылі, спецыяльная камісія пры гарвыканкаме прызнала аварыйным.

Жыхары высяленне дома падкрэсліваюць, што ў 60-70-х гадах яны атрымалі ордэра на кватэры. У 2007 годзе будаўнічы трэст №12 шукаў інвестараў, каб вылучыць ім новыя кватэры. Аднак у 2009 годзе падчас судовага паседжання раптам стала вядома, што дом не з'яўляецца домам, а мае статус інтэрната. Тады чыноўнікі проста хацелі выкінуць грамадзян на вуліцу, аднак яны адстаялі сваё права на пражыванне ў доме.

У 2015 годзе чыноўнікі давалі адказы, што дом з самага пачатку быў інтэрнатам. Аднак усе іх адказы спасылаюцца на дакументы, якія адносяцца да дома 61, які калісьці стаяў побач і меў статус інтэрната. Цяпер на месцы таго дома знаходзіцца ліцэй Беларуска-расейскага ўніверсітэта. А тэхпашпарт дома 59 па вуліцы Ленінскай загадкава знік.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках