4 траўня 2024, Субота, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Вяршбоў: Расею чакаюць новыя санкцыі, калі Менск-2 не будзе выкананы

1
Аляксандр Вяршбоў: Расею чакаюць новыя санкцыі, калі Менск-2 не будзе выкананы
АЛЯКСАНДР ВЯРШБОЎ

Маскву чакае далейшая ізаляцыя і ўвядзенне дадатковых санкцый, калі менскія дамоўленасці не будуць выкананыя.

Пра гэта заявіў першы намеснік генеральнага сакратара NATO Аляксандр Вяршбоў, словы якога прыводзіць агенцтва Reuters.

Ён таксама выказаў сумнеў наконт таго, што Расея сапраўды падтрымлівае выкананне менскіх дамоўленасцей.

У панядзелак стартавала афіцыйная частка візіту памочніцы дзяржсакратара ЗША ў Еўропе і Еўразіі Вікторыі Нуланд ў Маскву. Як чакаецца, падчас візіту яна абмяркуе з расейскімі калегамі рэалізацыю менскіх дамоўленасцей ва Украіне і расейска-амерыканскія стасункі. Паводле інфармацыі РІА «Новости», Нуланд сустрэнецца з намеснікамі міністра замежных спраў Расеі Рыгорам Карасіным і Сяргеем Рабковым і правядзе шэраг сустрэч з прадстаўнікамі расейскіх праваабарончых арганізацый.

Нагадаем, перамовы «нармандскага чацвёркі», якія адбыліся 12 лютага ў Менску, прайшлі на фоне рэзкага абвастрэння сітуацыі ў Данбасе. Паводле вынікаў сустрэчы лідараў Расеі, Украіны, Францыі і Нямеччыне быў прыняты комплекс захадаў, які прадугледжвае, між іншым, спыненне агню ў Данбасе з 15 лютага, адвод цяжкага ўзбраення і стварэнне зоны бяспекі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках