5 траўня 2024, Нядзеля, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: Будзь адважным, і вясна прыйдзе

3

Гурт BRUTTO даў канцэрты ў больш, чым 25 гарадах Украіны.

Апошні з іх прайшоў у Івана-Франкоўску 14 траўня, піша «Галицкий корреспондент».

Канцэрт у сталіцы Прыкарпацця сабраў аншлаг у клубе «Pasage Gartenberg». Паслухаць Сяргея Міхалка і гурт BRUTTO прыйшлі блізу тысячы жыхароў горада. Цымусам вечару стаў гімн Майдана - несмяротная кампазіцыя «Воины света», а таксама новая песня «Гары», якая цяпер пакарае эфіры радыёстанцый Украіны.

«Мы прыехалі ва Украіну і будзем словам, а калі трэба, то і справай дапамагаць Майдану адстойваць свае ідэалы! Будзь адважным, і вясна прыйдзе! Наша возьме!» - адзначыў лідар BRUTTO.

Нагадаем, 1 верасня былы гурт Сяргея Міхалка афіцыйна спыніў існаванне. У гэты ж дзень музыкі прэзентавалі два новыя праекты - BRUTTO і Trubetskoy.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках