5 траўня 2024, Нядзеля, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: Нас нельга перамагчы (Відэа)

4

Ва Украіне з аншлагам праходзяць канцэрты беларускага гурта BRUTTO.

11 сакавіка канцэрт гурта прайшоў у Крэменчуге. На танцпляцы не было вольнага месца, а зала скандавала «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!».

Перад выкананнем песні «Ваяры святла» Сяргей Міхалок звярнуўся да ўкраінцаў, піша kremenchugtoday.com.ua.

«Прысвячаецца гэтая песня тым хлопцам, тым героям, якія сталі на абарону сваёй сям'і, свайго гонару, гісторыі і радзімы. І, вядома ж, хочацца разам з вамі сёння перадаць ім прывітанне баявым воклічам», - звярнуўся да гледачоў Сяргей Міхалок і зала напоўніўся аднагалосна «Слава Украіне! Героям слава!» і «Жыве Беларусь!».

«Украінская рэвалюцыя цяпер мае патрэбу ў абароне ўсяго свету, бо цяпер ідзе вайна не за вобласці, не за рэгіёны, а, магчыма, ідзе вайна за планету. Мы пагарджаем ваякамі-акупантамі, ідзіце прэч! У кожнага з нас розныя светапогляды, але ўсе мы не прымаем экстрымальнасці, гвалту, і мы не хочам вяртання п'янага ГУЛАГаўскага быдла, быдла саўка! Няхай жа здохне хутчэй гэтае быдла!»- сказаў Міхалок.

Фота: kremenchugtoday.com.ua

Раней, 8 сакавіка, канцэрт прайшоў у Крывым Розе. Пасля выканання песні «Ваяры святла» лідар гурта заявіў, што «ніхто не зможа нас перамагчы».

«Уся нашая ваяўнічасць, усе нашы баявыя і гераічныя ўчынкі - дзеля любові і міру. Нас нельга перамагчы! Нас можна толькі забіць, а гэта зрабіць вельмі няпроста», - заявіў Міхалок.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках