2 траўня 2024, Чацвер, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт тавараў з Беларусі абрынуўся на 29%

3
Экспарт тавараў з Беларусі абрынуўся на 29%

У першым квартале ўсе органы дзяржкіравання не выканалі даведзеныя ўрадам заданні ў росце экспарту тавараў.

Пра гэта сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі. Згодна з імі, у студзені-сакавіку экспарт беларускіх тавараў склаў 7,6 млрд даляраў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 на 28,6% (афіцыйны прагноз на 2015 год прадугледжвае зніжэнне экспарту на 3,6-4%), паведамляе БелаПАН.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе даведзеныя прагнозныя паказчыкі па экспарту тавараў не выконваюць усе органы дзяржкіравання, якім падпарадкаваныя прадпрыемствы розных тыпаў эканамічнай дзейнасці.

Так, прадпрыемствы Мінпрама ў студзені-сакавіку 2015 года знізілі экспарт тавараў на 40,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 762,5 млн даляраў. У той жа час афіцыйны прагноз прадугледжвае, што экспарт прадпрыемстваў Мінпрама вырасце ў гэтым годзе на 4-4,5%.

Арганізацыі Мінсельгасхарча ў студзені-сакавіку зменшылі экспарт на 35,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 да 488,3 млн даляраў. У той жа час афіцыйны прагноз прадугледжвае, што прадпрыемствы Мінсельгасхарча павялічаць экспарт на 10-10,2%.

Такая сітуацыя з выкананнем прагнозных паказчыкаў назіраецца ў іншых органах дзяржкіравання. Так, арганізацыі Мінбудархітэктуры ў першым квартале знізілі экспарт практычна ўдвая (афіцыйны гадавы прагноз прадугледжвае павелічэнне экспарту на 3-3,5%).

Прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» знізілі экспарт у студзені-сакавіку на 32,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У той жа час афіцыйны гадавы прагноз прадугледжвае рост экспарту на 4,2-5%. Невыкананне даведзеных паказчыкаў у аб'ёмах экспарту назіраецца таксама ў канцэрнах «Беллеспаперапрам», «Беллегпрам», «Белнафтахім».

Як паведамлялася раней, падзенне беларускага экспарту ў гэтым годзе абумоўлена скарачэннем паставак айчыннай прадукцыі ў Расею, у якой назіраецца эканамічны спад. У першым квартале экспарт беларускіх тавараў і паслуг у Расею склаўся на ўзроўні 2,5 млрд даляраў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 38,1%.

Сітуацыя ў вонкавым гандлі разглядалася ў другой палове красавіка на пасяджэнні ўрада. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў заклікаў пераарыентаваць экспартныя пастаўкі беларускай прадукцыі ў варунках эканамічнага крызісу ў Расеі на іншыя кірункі.

«Сітуацыя з вонкавым гандлем пацвярджае неабходнасць больш дынамічнага зрушэння цэнтра цяжару ў экспартнай палітыцы з расейскага рынку на іншыя кірункі», - адзначаў Андрэй Кабякоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках