19 траўня 2024, Нядзеля, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўская Арабія падвысіла экспарт нафты да максімуму 10 гадоў

Саудаўская Арабія падвысіла экспарт нафты да максімуму 10 гадоў

Найбуйнейшы ў свеце экспарцёр нафты ў сакавіку павялічыў пастаўкі, імкнучыся задаволіць нечакана высокі сусветны попыт.

Сярэднедзённы экспарт падняўся да 7,898 мільёна барэляў з 7,350 мільёна ў лютым і 7,474 мільёна ў студзені, паводле афіцыйнай статыстыкі каралеўства.

Гэта найвышэйшы паказчык з лістапада 2005 года, калі Саудаўская Арабія пастаўляла 7,962 мільёна барэляў за дзень, паводле звестак міжнароднай арганізацыі Супольная ініцыятыва для збору звестак аб рынку нафты, піша Reuters.

Міністр нафтавай прамысловасці Алі аль-Наімі раней паведаміў, што краіна ў сакавіку здабывала 10,3 мільёна барэляў нафты за дзень, імкнучыся ўтрымаць дзель сусветнага рынка пасля значанага падзення коштаў.

У красавіку Саудаўская Арабія ўстанавіла рэкорд здабычы - 10,308 мільёна барэляў на дзень, паведаміла Reuters крыніца ў гэтай галіне.

Унутраны попыт у краіне расце з прыходам лета, калі падвышаецца спажыванне электраэнэргіі для кандыцыянераў. Акрамя гэтага, краіна павялічвае вытворчасць і экспарт нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках