2 траўня 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія хакеісты на ЧС падолелі славенцаў 4:2

25
Беларускія хакеісты на ЧС падолелі славенцаў 4:2
ФОТА: REUTERS / ARND WIEGMANN

Нацыянальная каманда Беларусі стартавала на Чэмпіянаце свету ў хакеі з перамогі.

Матч з камандай Славеніі, які прайшоў 2 траўня ў чэшскай Астраве скончыўся з лікам 4: 2 на карысць падапечных Дэйва Льюіса. Прамую трансляцыю сустрэчы паказваў тэлеканал «Беларусь 2».

Беларусь-Славенія - 4:2 (2:1, 1:0, 1:1)

Беларусь: Лаланд (Коваль); І.Усенка - Корабаў; А.Касціцын - Калюжны (к) - С.Касціцын; Евенка - Стасенка, Дрозд - А. Стась - Гаўрусеў; Лісавец - Шынкевіч, А.Сцяпанаў - Кавыршын - Кулакоў; Кітараў - Волкаў - Дзямкоў; Усціненка, Дзямагін.

Славенія: Крыстал (Грачнар); Грэгарц - Робар, Егліч - Цічар - Саболіч; Краньц - Ковачэвіч, Копітар - Муршак - Верліч; Тажель - Прэтнар, Разінгар - Панцэ - Родман; Штэбіх - Відмар, Мушыч - Аграеншек - Галічыч.

Шайбы: 1: 0 - Стась (Корабаў, Гаўрусеў, 10.08). 1:1 - Егліч (Цічар, 10.42). 2:1 - А.Касціцын (Стась, Гаўрусеў, 12.16). 3:1 - Калюжны (А., С. Касціцын, 23.51). 3:2 - Панцэ (Разінгар, Копітар, 51.47). 4:2 - Кітараў (59.42).

Становішча ў групе "В": 1. Расея - 3 балы (1 гульня). 2. ЗША - 3 (1). 3. Славакія - 2 (1). 4. Данія - 1 (1). 5-6. Беларусь, Славенія - 0 (0). 7. Нарвэгія - 0 (1). 8. Фінляндыя - 0 (1).

Каляндар матчаў каманды Беларусі ("CEZ-Арэна"). Групавы этап. Пачатак матчаў - паводле беларускага часу.

2.05. Славенія. 17.15.

3.05. Славакія. 17.15.

5.05. Данія. 17.15.

7.05. ЗША. 17.15.

9.05. Расея. 13.15.

11.05. Фінляндыя. 17.15.

12.05. Нарвэгія. 13.15.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках