28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: У Данбасе захопленыя дзесяткі вайскоўцаў расейскіх спецпадраздзяленняў

5
Парашэнка: У Данбасе захопленыя дзесяткі вайскоўцаў расейскіх спецпадраздзяленняў
ПЯТРО ПАРАШЭНКА
ФОТА: REUTERS

Са слоў Пятра Парашэнкі, затрыманыя ў гэтыя выходныя ў баі пад Шчасцем расейцы - рэальныя вайскоўцы расейскіх сіл спецыяльнага прызначэння, якія прыехалі ва Украіну ваяваць.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка у інтэрв'ю ВВС Украина.

«Давайце казаць наўпрост - мы не ваюем з сепаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея. Гэта - сапраўдная вайна з Расеяй. Сёння захапілі двух расейскіх вайскоўцаў, некалькі тыдняў і месяцаў таму захапілі дваццаць і шэсцьдзесят, адпаведна, расейскіх вайскоўцаў спецыяльных падраздзяленняў», - адзначыў прэзідэнт.

Ён мяркуе, што няма прычын пісаць у газетах выраз «расейскія вайскоўцы» ў двукоссі. «Прыязджайце ў Кіеў і пераканайцеся самі, што няма прычыны пісаць гэта ў двукоссі. Гэта - рэальныя афіцэры расейскіх сіл спецыяльнага прызначэння, якія прыехалі сюды ваяваць. Гэтыя два расейскіх вайскоўцы забілі аднаго з маіх вайскоўцаў», - заявіў ён.

Са слоў Парашэнкі, з імі абыходзяцца ў адпаведнасці з усімі гуманітарнымі нормамі. «Мы даем доступ да гэтых вайскоўцаў усім гуманітарным арганізацыям. Да іх ужо прыходзілі прадстаўнікі АБСЕ і Чырвонага Крыжа. Якія яшчэ довады мы павінны даць свету? Хоць свет нам і так давярае. Якія довады мы павінны яшчэ даць Расеі, што гэта іх вайскоўцы, іх рэгулярныя сілы і іх вайна і агрэсія?» - сказаў прэзідэнт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках