4 траўня 2024, Субота, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка: Ва Украіне знаходзяцца да 14 тысяч расейскіх вайскоўцаў

Пятро Парашэнка: Ва Украіне знаходзяцца да 14 тысяч расейскіх вайскоўцаў
Фота: Reuters

Колькасць расейскіх войскаў на Данбасе на розных этапах агрэсіі складала ад 4 да 14 тысяч чалавек.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Славаччыны Андрэем Кіскам у Кіеве, паведамляе УНІАН.

«Сітуацыя ва Украіне не з'яўляецца ні ўнутраным канфліктам, ні грамадзянскай вайной. Факт прысутнасці расейскіх войскаў на нашай тэрыторыі быў даведзены шматкроць, і ў розны час на тэрыторыі Украіны прысутнічаюць ад 4 да 14 тысяч толькі расейскіх рэгулярных вайскоўцаў», - падкрэсліў Пятро Парашэнка.

З ягоных слоў, гэтыя звесткі не толькі ад украінскіх сілавікоў, іх пацвярджаюць выведкі краін-чальцоў NATO, а таксама іншыя крыніцы.

«Мы маем факты перасячэння мяжы, якія зафіксаваныя спадарожнікам», - дадаў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што гаворка ідзе не толькі аб колькасці расейскіх войскаў, але і аб велізарнай колькасці сучаснай баявой зброі, уключаючы ракеты і зенітна-ракетныя комплексы. «У тым ліку той, якая была выкарыстаная падчас катастрофы рэйса MH17, калі загінулі 298 нявінных людзей», - сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках