4 траўня 2024, Субота, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Deutsche Bank: Кошт нафты да ўзроўню $80-90 не вернецца

Deutsche Bank: Кошт нафты да ўзроўню $80-90 не вернецца

Сярэдні кошт нафты маркі Brent да канца 2015 будзе блізу 62,5 даляра за барэль.

Аднаўленне кошту нафты, магчыма, спыніцца, мяркуе кіраўнік міжнароднага аддзела даследаванняў сыравінных рынкаў Deutsche Bank Майкл Льюіс, піша ZN.ua.

"Кошт нафты не вернецца да ўзроўню 80-90 даляраў за барэль. Аднаўленне кошту будзе стрымлівацца ўмацаваннем даляра ЗША, залішнімі запасамі нафты, а таксама нежаданнем АПЕК зніжаць здабычу", - сказаў Люіс.

Згодна з прагнозам экспэрта, сярэдні кошт нафты Brent цягам астатняга перыяду 2015 года складзе блізу 62,5 даляраў за барэль, WTI - 57,2 даляраў за барэль.

Умацаванне даляра ЗША да іншых сусветных валют будзе адным з ключавых чыннікаў, якія будуць уплываюць на кошт нафты ў наступныя 1-2 гады, адзначыў Льюіс.

З пачатку 2015 кошт Brent павялічыўся на 13%. 20 траўня на гэтая марка каціроўкі каштуе блізу 65 даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках