1 траўня 2024, Серада, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Стабілізацыя ў Беларусі - з магільным пахам

7
Барыс Жаліба: Стабілізацыя ў Беларусі - з магільным пахам

Грошай няма ні ў людзей, ні ў прадпрыемстваў.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў запэўнівае, што «мы жывем адпаведна сродкам». На думку эканаміста Барыса Жалібы, складваецца ўражанне, што кіраўнік урада апраўдваецца.

На пасяджэнні Саўміна 19 траўня Андрэй Кабякоў падрахаваў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першым квартале 2015-га.

- Пры ўсёй складанасці сітуацыі сёння ў краіне забяспечаная фінансавая і валютная стабільнасць, запаволілася інфляцыя, - заявіў Кабякоў. - Захоўваецца гнуткі валютны курс - роўна такі, каб не марнаваць золатавалютныя рэзэрвы на яго падтрыманне. Зробленыя раней і цяпер захады дазваляюць утрымліваць беспрацоўе ў сацыяльна прымальных межах, а таксама забяспечваць патрэбныя гарантыі і кампенсацыі насельніцтву. Галоўны вынік: мы жывем адпаведна сродкам.

- Агульны дух ягонага выступу такі, што трэба неяк апраўдаць той прыкры стан эканомікі, які мы маем, - адзначыў у камэнтары «Салідарнасці» доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба.

Экспэрт падае звесткі Белстата, паводле якіх за 4 месяцы з пачатку года УБП упаў на 2,6%, прамысловасць - на 7%.

- Калі ёсць фінансавая стабільнасць, то праз тое, што ў прадпрыемстваў няма крыніц падвышаць заробак. Бо звузіўся рынак Расеі ды Украіны - асноўных нашых партнёраў, - тлумачыць эканаміст. - Падзенне экспарту ў нас пад 30%.

Сапраўды, абменны курс рубля да даляра і еўра зафіксаваўся, і беларускі рубель лакальна ўмацоўваецца. Няма грошай ні ў людзей, ні ў прадпрыемстваў, каб выстаўляць попыт на даляры ці еўры. Так што гэтая стабілізацыя мае могілкавы характар.

Але трэба такую стабілізацыю мець, калі стабільны валютны курс і нізкая інфляцыя. Калі расце ўнутраны брута-прадукт, калі прапарцыйна расце прадукцыйнасць працы і заробак у людзей. У нас гэтага няма. І казаць, што мы захавалі інтэлектуальны патэнцыял - гэта апраўдальныя размовы. Колькі спецыялістаў і рабочых з'ехалі на Захад і ў Расею! Такое ўражанне, што Кабякоў апраўдвае сябе як прэм'ера, - высноўвае Барыс Жаліба. - Калі за Мясніковічам эканоміка стагнавала, УБП практычна не рос, то цяпер яна ідзе ў фазу рэцэсіі, мінусы. Так што Кабякоў робіць добрую міну пры дрэннай гульні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках