17 траўня 2024, Пятніца, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр адукацыі не ведае, дзе знаходзіцца «Гарвард»?

65
Міністр адукацыі не ведае, дзе знаходзіцца «Гарвард»?

Міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў дапусціў прыкрую памылку.

«Салідарнасць» паспрабавала разабрацца, чаму міністр адукацыі кажа аб Балонскім працэсе, а прамаўляе - «Гарвард».

У інтэрв'ю БелТА, прысвечаным далучэнню Беларусі да Балонскага працэсу, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў зрабіў цікавую агаворку. Заспакойваючы асцярогі, што эпахальная падзея можа справакаваць адток студэнтаў і спецыялістаў з краіны, чыноўнік заўважыў:

- Калі хто-небудзь думае, што можна паступіць у БДУ, напрыклад, а потым з'ехаць і скончыць Гарвард, то памыляецеся. Еўрапейская практыка ў асноўным такая: у якую ВНУ студэнт паступаў і пачынаў вучыцца, такую ВНУ ён і заканчвае.

Цяжка паверыць, што міністр адукацыі не ведае, што Гарвард - найбуйнейшы універсітэт ЗША, адзін з самых вядомых у свеце - не мае ніякага дачынення да Балонскага працэсу, які дзейнічае на тэрыторыі краін Еўропы.

Магчыма, міністр адукацыі думае «Оксфард», а прамаўляе «Гарвард»? Ці ж агаворка Міхаіла Жураўкова мае іншую прыроду, не звязаную з агаворкамі ці недасведчанасцю. За дзесяцігоддзі кіравання Лукашэнкі беларускія чыноўнікі выпрацавалі здольнасць ва ўсім прытрымлівацца любым указанням зверху, нават калі часам яны памылковыя.

Згадка міністрам Жураўковым «Гарварда» ў кантэксце размовы аб далучэнні да Балонскага працэсу магла быць выкліканая даўнім пасажам Лукашэнкі на тэму вядомага амерыканскага ўніверсітэта.

У 2006 годзе падчас адкрыцця Палескага ўніверсітэта Лукашэнка агучыў ідэю стварэння на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) даследча-вытворчага адукацыйнага комплексу. Будучы комплекс кіраўнік дзяржавы назваў «беларускім Гарвардам».

Як бачым - зноў «Гарвард». Хоць у гэтым выпадку, раз ужо гаворка зайшла пра БДУІР, больш дарэчы было б правесці паралель са «Стэнфардам» - кузняй кадраў для амерыканскай Сіліконавай даліны. Бо Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі стаў тым жа для нашага Парку высокіх тэхналогій.

Але, слова не верабей, фразу пра «беларускі Гарвард» падхапілі СМІ, і гэтыя словы, магчыма, заселі ў галовах у беларускіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках