4 траўня 2024, Субота, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН рэзка пагоршыла прагноз у эканоміцы Расеі

ААН рэзка пагоршыла прагноз у эканоміцы Расеі

У снежні экспэрты сусветнай арганізацыі ўважалі, што эканоміка РФ вырасце на 0,2%, цяпер яны прадказваюць ёй падзенне на 3%.

Арганізацыя аб'яднаных нацый (ААН) рэзка пагоршыла прагноз УБП Расеі на 2015 год. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на даклад дэпартамента эканамічных і сацыяльных пытанняў ААН.

У снежні экспэрты сусветнай арганізацыі ўважалі, што эканоміка РФ вырасце на 0,2%, цяпер яны прадракаюць яе падзенне на 3%. Акрамя таго, пагоршаны прагноз на 2016 год: у ААН мяркуюць, што Расею чакае стагнацыя. Раней меркаваўся рост на 1,2%.

Пры гэтым прагноз па Расеі горшы, чым па краінах СНД. У 2015 годзе ім прадказваюць падзенне на 2,1%, у 2016-м - павелічэнне на 0,9%.

Спецыяліст дэпартамента эканамічных і сацыяльных пытанняў Рыгор Агабекян растлумачыў, што перагляд прагнозу па расейскай эканоміцы звязаны хутчэй са зніжэннем коштаў нафты, чым з міжнароднымі санкцыямі. У мінулым дакладзе экспэрты ААН адштурхоўваліся ад сярэдняга кошта нафты 90 даляраў за барэль (цяпер барэль Brent таргуецца блізу 65 даляраў)

Агабекян распавёў, што ў ААН чакаюць сярэдні кошт нафты на ўзроўні 60 даляраў у 2015 годзе і 70 даляраў - у 2016 годзе. Экспэрт адзначыў, што ў такіх умовах Расеі трэба памяншаць залежнасць ад замежных фактараў, дыверсіфікаваць эканоміку і паляпшаць інвестыцыйны клімат.

У той жа час, экспэрт адзначыў, што найбольш негатыўныя прагнозы па расейскай эканоміцы не матэрыялізаваліся.

Паводле вынікаў першага квартала, УБП Расеі абрынуўся на 1,9%. Згодна з прагнозам Мінэканамразвіцця ў 2015 годзе эканоміка РФ скароціцца на 3%. У Падліковай палаце чакаюць, што спад у эканоміцы будзе істотна больш глыбокім, прыкладна як у крызіс 2008-2009 гадоў. Тады УБП знізіўся на 7,8%.

У МВФ мяркуюць, што эканоміка Расеі паводле вынікаў года скароціцца на 3,8%. Банк Morgan Stanley чакае, што УБП абрынецца на 5%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках