27 красавiка 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Узбекістане прыпынілі абмен валюты

15
Ва Узбекістане прыпынілі абмен валюты

Цэнтральны банк Узбекістана спыніў аперацыі абмену замежных валют для фізічных і юрыдычных асоб да пачатку ліпеня.

Цэнтральны банк Узбекістана спыніў аперацыі абмену замежных валют у краіне, паведамляе выданне Central Asian News са спасылкай на мясцовую службу «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі выдання, аперацыі прыпыненыя для фізічных і юрыдычных асобаў (кампаній), прынамсі, да пачатку ліпеня. Пры гэтым на сайце Цэнтральнага банка паведамленняў аб прыпыненні абмену валют няма.

У траўні курс узбекскага сума на чорным рынку ўпаў да 5 тысяч сум за даляр, пры гэтым яшчэ ў сакавіку кошт 1 даляра ЗША складаў 3700 сум. Афіцыйная адзнака амерыканскай валюты, усталяваная Цэнтральным банкам, 21 траўня складае 2527 сум. Як адзначае радыё «Свабода», травеньскае падзенне сума стала «новым рэкордам ў гісторыі незалежнага Узбекістана».

Ва Узбекістане з 1 лютага 2013 года забаронены продаж замежнай валюты фізічным асобам. Замежную валюту можна атрымаць толькі праз банкі ў выглядзе грашовых пералічэнняў, а таксама пералічэннем на пластыкавую картку грамадзянам. Грамадзяне могуць купіць даляры толькі раз на квартал, перад паездкай за мяжу - не больш за $2 тысячы паводле афіцыйнага курсу.

Як адзначае Central Asian News, раней ЦБ Узбекістана накіраваў прэм'ер-міністру папярэджанне аб дэфіцыце валючы ў эканоміцы.

У красавіку аперацыі абмену валюты прыпынілі ў Таджыкістане. Нацыянальны банк краіны патлумачыў пастанову патрэбай «забяспечыць устойлівасць унутранага валютнага рынку, стабільнасці курсу самоні [нацыянальная валюта Таджыкістана] і абароны інтарэсаў кліентаў крэдытных арганізацый». Пакуль замежную валюту ў краіне могуць купіць толькі кліенты мясцовых банкаў, а таксама грамадзяне, якія падалі пры здзяйсненні ўгоды ўсе звесткі ідэнтыфікацыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках